Belarusian   English   Russian

«Кожная пятніца — роднае, сваё»

12 января, 2026

1 студзеня 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь стартаваў важны праект пад назвай «Кожная пятніца — роднае, сваё»

☝️Актыўны ўдзел у праекце прымаюць установы і арганізацыі па ўсёй краіне. Так, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна сумесна з грамадскім аб’яднаннем «БелТІЗ» па Лепельскім раёне з энтузіязмам далучыліся да ініцыятывы.

❤️Сёння на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў адбылося першае мерапрыемства ў рамках праекта. Супрацоўнікі і наведвальнікі аддзялення з задавальненнем прынялі ўдзел у кулінарным майстар-класе па прыгатаванні традыцыйных лепельскіх клёцак.

🥔Гаспадыняй майстар-класа выступіла валанцёр Людміла Мартыновіч, якая падзялілася сакрэтамі прыгатавання гэтай смачнай стравы.

🥘Такія мерапрыемствы не толькі спрыяюць папулярызацыі беларускай культуры і традыцый, але і аб’ядноўваюць людзей, ствараючы атмасферу еднасці і гонару за сваё, роднае.

Прокрутить вверх