Belarusian   English   Russian

«Моднае роднае»!

15 июня, 2026

Запрашаем вас на нашае ўласнае «Моднае роднае»!

Сёння мы з асаблівым гонарам прадстаўляем вам унікальную калекцыю беларускіх народных касцюмаў, створаную з любоўю і майстэрствам у швейнай майстэрні аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» у рамках праекта «Беларусачка».

Аўтар і выканаўца гэтых цудоўных убораў – Вольга Мартыновіч. Кожны касцюм у гэтай калекцыі – гэта не проста адзенне, а сапраўдны твор мастацтва, які адлюстроўвае багацце і прыгажосць беларускай культуры.

Калекцыя атрымала назву «Беларусь мая сінявокая», і гэта невыпадкова. Яна натхнёная прыгажосцю нашай роднай зямлі, яе вечнымі каштоўнасцямі і непаўторным духам. Тут вы знойдзеце адлюстраванне традыцый, колераў і арнаментаў, якія з’яўляюцца сапраўдным скарбам нашага народа.

Прокрутить вверх